6 траўня 2024, панядзелак, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада перадасць Украіне вайсковае абсталяванне

10
Канада перадасць Украіне вайсковае абсталяванне

Першы транспартны самалёт Hercules з харчамі для ўкраінскіх наземных войскаў будзе накіраваны ва Украіну 7 жніўня.

На фоне супрацьстаяння ва Усходняй Украіне і асцярогі з нагоды нарошчвання Расеяй узброеных сіл уздоўж расейска-ўкраінскай мяжы, Канада плануе накіраваць транспартны самалёт Hercules з вайсковым грузам, паведаміў канадскі канал CTV News.

Паводле інфармацыі выдання, пастаўкі не ўключаюць боепрыпасы, аднак утрымліваюць абсталяванне для ўкраінскіх наземных войскаў. 7 жніўня, як чакаецца, будзе адпраўлены першы самалёт з грузам, піша gordonua.com.

Навіны аб вайсковых пастаўках паступілі адначасова з увядзеннем Канадай дадатковых санкцый супраць Расеі.

У сераду, 6 жніўня, Канада пашырыла санкцыі ў дачыненні да грамадзян Расеі і Украіны, а таксама некалькіх кампаній, якія нясуць адказнасць за крызіс ва Украіне. Санкцыі, якія ўвяла Канада, шмат у чым нагадваюць абмежавальныя меры, абвешчаныя 29 ліпеня Еўрапейскім Звязам і ЗША.

На уведзеныя Захадам санкцыі ўжо адрэагавала Масква. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб прымяненні асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах забеспячэння бяспекі Расейскай Федэрацыі», які абмяжоўвае ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі, прадуктаў харчавання і сыравіны з краін, якія далучыліся да санкцый супраць Крамля.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках