6 траўня 2024, панядзелак, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч і Новак абмеркавалі пастаўкі нафты ў Беларусь

1
Мясніковіч і Новак абмеркавалі пастаўкі нафты ў Беларусь

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і міністр энергетыкі Расеі Аляксандр Новак сустрэліся ў Менску.

Яны абмеркавалі пытанні паставак нафты з Расеі на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы і яе транзіту па тэрыторыі Беларусі, паведамляе БелТА.

Таксама падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне паставак беларускіх нафтапрадуктаў расейскім спажыўцам.

Нагадаем, Масква паабяцала няўхільна выконваць дамоўленасці аб пастаўцы нафты ў Беларусь. Пра гэта ўчора заявіў пасол Расеі ў Менску Аляксандр Сурыкаў, каментуючы заклік дэпутата Дзярждумы Рамана Худзякова спыніць пастаўкі нафты ў Беларусь у адказ на абяцанне Менска дапамагчы нафтапрадуктамі Кіеву.

Раней, 4 жніўня адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Пятром Парашэнкам. Як паведаміла прэс-служба беларускага дыктатара, суразмоўцы надалі «асаблівую ўвагу тэме паставак нафтапрадуктаў з Беларусі ва Украіну».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках