6 траўня 2024, панядзелак, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты збілі знішчальнік і гелікоптэр над Данбасам

7
Тэрарысты збілі знішчальнік і гелікоптэр над Данбасам

Баевікі збілі ўкраінскі знішчальнік МіГ-29 і санітарны гелікоптэр Мі-8, які ляцеў за параненымі.

Вайсковы самалёт быў атакаваны ў раёне Енакіева. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра АТА Уладзіслаў Селязнёў.

«Блізу паўгадзіны таму збіты наш знішчальнік над Енакіевам. Хутчэй за ўсё, стралялі з зенітна-ракетнага комплексу «Бук», - сказаў ён. - Лётчык спрабаваў адвесці самалёт ад жылых раёнаў».

Са слоў Селязнёва, лётчык жывы. Цяпер праводзіцца пошукава-выратавальная аперацыя.

Месца падзення гелікоптэра не разгалошваецца. Пра гэта паведаміў спікер антытэрарыстычнай аперацыі Аляксей Дмітрашкоўскі, паведамляе УНІАН.

«Падбіты гелікоптэр МІ-8 санітарны, які ляцеў за параненымі паводле папярэдняй дамоўленасці, што па ім страляць не будуць. Гелікоптэр меў усе апазнавальныя знакі, але ўсё роўна быў падбіты, - сказаў спікер. - Месца падзення і месца, дзе быў падбіты гелікоптэр, пакуль не разгалошваюцца. Пакуль не паведамляем, таму што перажываем за жыцці лётчыкаў».

Архіўнае фота inforesist.org

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках