4 траўня 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асцярожна, «Белавія»

120

Чытач charter97.org падзяліўся незабыўнымі ўражаннямі ад палёту.

Падаем тэкст ягонага ліста, атрыманага рэдакцыяй, цалкам:

- На маё здзіўленне, чаму за 200 даляраў аплачаных мной за пералёт Масква-Менск, мяне падвезлі да самалёта з аблезлай фарбай і іржавымі заклёпкамі, сцюардэса адказала што «Боінгі» зламаліся, а Ту-154М - на замене. Прымусіў сябе падняцца трапам, супакоіўшы сябе тым, што хоць узгадаю мінуўшчыну ў палёце на самалёце-музеі. Важыць 100.000 кілаграмаў - гэта амаль удвая больш за аналагічны «Боінга-737» - і расходуе паліва ў чатыры разы больш.

Са слоў сцюардэсы, гэты борт і яшчэ два лётаюць у Балгарыю, Расею і яшчэ некалькі краін, якія пускаюць у сваю паветраную прастору неадпаведныя шумавым стандартам Еўропы самалёты.Высвятляецца, спрабуючы зарабіць, Беларусь яшчэ і перадае часам Ту-154М у так званы «мокры лізінг» Пакістану ды іншым краінам трэцяга свету.

Аднак настальгію перапыніў пот, які пачаў цурком ліцца з ілба: на вуліцы - маскоўская спякота 34°С, а кандыцыянер на стырне і падчас стаянкі самалёта не працуе. Стаім 30 хвілін. Сцюардэса з ільсняным ад поту тварам, параіла ўзмоцнена абмахвацца інструкцыямі бяспекі пасажырам: «Паляцім - будзе дзьмуць».

Паламаныя крэслы, напісаныя маркерам штатныя надпісы, аблезлая фарба, лямпы індывідуальнага падсвятлення, што не працуюць, пагнутыя аварыйныя дзверы, прыстасаваныя кавалкі пластмасы замест штатных клавіш уключэння падсветкі... У некаторых месцах для мацавання панэляў салона выкарыстаны канцылярскі скотч. Турбіны падфарбаваныя пэндзлем, фарба з падцёкамі - так і аўтамабіль дрэнны гаспадар не пафарбуе. Борту больш за 25 гадоў... І гэта толькі тое, што відаць карыстальніку звонку... Так фармуецца брэнд «Белавія» і нашай краіны.

Усё гэта пакідае жудасныя ўражанні аб пералёце і наводзіць на думку аб нядбайным стаўленні да сваіх грамадзян іх здароўя і жыцця. Была б канкурэнцыя, а не манаполія уладаў, усё б было напэўна зусім інакш.

Патрабаванні да камерцыйных структур ды індывідуальных прадпрымальнікаў увесь час растуць на падставе клопату аб бяспецы грамадзян. Сфера, у якой павінны быць найвышэйшыя патрабаванні да бяспекі, - поўны антыпод.

«Самі не ўмеем ды іншым не дамо» - слоган сённяшняй «Белавіі».

Выходжу, а жадання лаяцца з экіпажам няма, спачуваю ім...

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках