4 траўня 2024, Субота, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анастасія Прыходзька: Сорамна памерці рабом

27
Анастасія Прыходзька: Сорамна памерці рабом

Вядомая спявачка падтрымала забарону на ўезд ва Украіну расейскіх дзеячаў культуры, якія падтрымалі Пуціна.

"Я не супраць. Чаго мы павінны слаць ім чырвоныя дарожкі, быць паблажлівымі, з разуменнем да іх ставіцца. Яны абражаюць нашых людзей, нацкоўваюць усіх, каго толькі можна. Не, на вайне, як на вайне. Мы колькі вялі перамовы, паказаць рэальна, што адбываецца. А яны не могуць зразумець. Цяпер хай самі сябе кормяць", - пракаментавала Анастасія Прыходзька.

На яе думку, каб усе зразумелі, што адбываецца, спатрэбяцца некалькі дзесяткаў гадоў. Расейцам варта расплюшчыць вочы, папрасіць прабачэння за абразы і правакацыі, змяніць кіраўніцтва Крамля, піша gazeta.ua.

"Цяпер у мой адрас дасылаюць шмат разнастайных пагроз. Мне да лямпачкі гэта ўсё, я іх не баюся. Сорамна памерці рабом, а памерці за сваю Украіну зусім не сорамна. Выбрала для сябе пазіцыю і буду са сваёй краінай да канца, што б не здарылася. Некаторыя прасілі быць асцярожнай ў выказваннях. Маўляў заняць нейтральную пазіцыю. Але на двух крэслах не ўтрымаецца, - дадае спявачка. - Вельмі шкада, што ў Расеі людзі не маюць права голасу. Баяцца нешта сказаць. Вось Макарэвіч, Ахеджакава выказалі сваё меркаванне, а іх прозвішчы адразу размяшчаюць у туалетах Маскоўскага кіеўскага вакзала. А я не магу маўчаць, калі абражаюць мой народ, мяне і называюць гароднінай і хунтай".

Нагадаем, дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка заявіў, што рыхтуюць спіс з амаль 500 расейскіх артыстаў, якім забароняць уезд ва Украіну.

"Гэта расейскія дзеячы, якія ўхвалілі анэксію Крыма і падзел Украіны. І я думаю гэта правільна не даваць ім зарабляць грошай на канцэртах і выступах ва Украіне - хай едуць выступаць у Крым перад чайкамі на пустых пляжах", - сказаў чыноўнік.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках