3 траўня 2024, Пятніца, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХАМАС адмовіўся падоўжыць перамір'е з Ізраілем

1
ХАМАС адмовіўся падоўжыць перамір'е з Ізраілем

Лідэры баявога крыла руху ХАМАС адмовіліся падаўжаць трохдзённае перамір'е з Ізраілем.

Раней прэс-служба войска Ізраіля паведаміла аб тым, што ўмовы перамір'я былі парушаныя палестынскімі радыкаламі, якія выпусцілі на поўдні Ізраіля дзве ракеты. Паводле звестаак Міністэрства аховы здароўя сектара Газа, у выніку канфлікту, які доўжыцца ўжо месяц, загінулі больш за 1700 чалавек, пераважна цывільныя жыхары. Атрымаць незалежнае пацвярджэнне звестак аб загінулых немагчыма, піша BBC.

Да абвяшчэння перамір'я ў рэгіёне блізу месяца праводзілася вайсковая аперацыя Ізраіля "Нязломная скала".

Паводле звестак ізраільскіх СМІ, яе мэтай стала разбурэнне сеткі "наступальных тунэляў", створаных баевікамі ХАМАС для пранікнення на ізраільскую тэрыторыю.

З сектара Газа прыходзяць паведамленні аб тым, што за чатыры тыдні канфлікту загінула амаль 1700 палестынцаў.

У Ізраілі паведамляюць пра гібель 67 ізраільцян і аднаго працоўнага з Тайланда.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках