4 траўня 2024, Субота, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінаблвыканкам павялічыць кошт даўгабудаў

5
Мінаблвыканкам павялічыць кошт даўгабудаў

Кошт квадратнага метра ў даўгабудах Менскай вобласці можа быць перагледжана ў бок павелічэння ад першапачатковага.

Пра гэта заявіў старшыня Менскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра, паведамляе БелТА.

«Мы нядаўна разглядалі праблему даўгабудаў у Менскай вобласці, ёсць інфармацыя, што некаторыя людзі цяпер нібыта павінны даплаціць дзесяткі мільёнаў, каб засяліцца ў даўгабуды. У Мінаблвыканкаме створаная рабочая група, якая бліжэйшым часам разгледзіць сітуацыю з коштам жылля і засяленнем у кожны з дамоў са звышнарматыўнымі тэрмінамі будаўніцтва. Я не выключаю, што дзе-нідзе кошт будзе перагледжаны», - сказаў Сямён Шапіра. Пастанова рабочай камісіі будзе апублікаваная ў сродках масавай інфармацыі.

Як растлумачыў чыноўнік, у Менскай вобласці да 1 ліпеня заставалася 5 праблемных дамоў, два з якіх ужо ўведзены ў эксплуатацыю. Старшыня Мінаблвыканкама паабяцаў надаць асаблівую ўвагу кошту ўзвядзення не толькі жылых дамоў, але і іншых аб'ектаў.

«Часам да будаўнікоў ўзнікаюць пытанні, не ўсе з іх ставяцца да грошай рупліва і па-гаспадарску. Напрыклад, пры ўводзе аднаго са значных аб'ектаў высветлілася, што аб'ект абышоўся у нашмат большую суму, чым меркавалася першапачаткова», - адзначыў Сямён Шапіра. У выніку будаўнічая арганізацыя мела суму, якая перавышае запланаваны кошт будаўніцтва на дзесяткі мільярдаў беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках