3 траўня 2024, Пятніца, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трохгадовае дзіця зладзіла перапалох у Белым доме

5
Трохгадовае дзіця зладзіла перапалох у Белым доме

Дзіця узростам да трох гадоў пракралася за агароджу рэзідэнцыі амерыканскага прэзідэнта ў Вашынгтоне, выклікаўшы перапалох сярод аховы.

Пра гэта паведаміла прадстаўніца Сакрэтнай службы, у функцыі якой уваходзіць ахова вышэйшых службовых асобаў ЗША, піша РІА «Навіны».

Дзіцё праціснулася праз тоўстую чыгунную агароджу і апынуўся на газоне Белага дома. На месца прыбеглі некалькі супрацоўнікаў Сакрэтнай службы, якія вярнулі дзіцё бацькам. «Мы хацелі пачакаць з ягоным допытам да таго, як ён навучыцца гаварыць, але замест гэтага далі яму адпачыць і адаслалі дадому разам з бацькамі», - сказала прадстаўніца Сакрэтнай службы.

Адзначым, у Белым доме жылі і працавалі ўсе кіраўніка ЗША, акрамя першага прэзідэнта Джорджа Вашынгтона. Каля рэзідэнцыі перыядычна затрымліваюць людзей, якія імкнуцца трапіць на яе тэрыторыю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках