4 траўня 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агрызка: Калі Пуцін пойдзе паводле югаслаўскага сцэнару, гэта скончыцца бамбардзіроўкай Масквы

21
Агрызка: Калі Пуцін пойдзе паводле югаслаўскага сцэнару, гэта скончыцца бамбардзіроўкай Масквы

Экс-міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Агрызка мяркуе, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін спрабуе супрацьпаставіць сябе ўсяму свету.

Уладзімір Агрызка ўпэўнены, што спробы Пуціна распачаць адкрытую вайсковую агрэсію супраць Украіны скончацца для расейскага прэзідэнта жаласна, піша gordonua.com.

«Калі Пуцін паспрабуе пайсці паводле югаслаўска-косаўскага сцэнару, то гэта скончыцца не бамбардзіроўкай Кіева, а бамбардзіроўкай Масквы. Украіну нельга параўноўваць ні з Косавам, ні з іншымі. Украіна найбольшая краіна ў Еўропе і яе значэнне для міру і бяспекі трошкі большае, чым у іншых краін», - адзначыў Агрызка.

«Сёння Украіна стала цэнтрам супрацьстаяння паміж старой пуцінскай ідэалогіяй шавінізму і нармальным цывілізаваным светам. Так што, калі Пуцін пойдзе на Украіну, то гэта будзе азначаць, што ён пайшоў не толькі на Украіну, але і на ўвесь цывілізаваны свет. І гэты свет будзе вымушаны на гэта рэагаваць зусім па-іншаму», - дадаў Агрызка.

Дыпламат упэўнены, што краіны Захаду будуць вымушаныя ўмяшацца ў вайсковы канфлікт паміж Расеяй і Украінай для абароны сваіх каштоўнасцяў.

«Цяпер нашы заходнія сябры кажуць, што яны не будуць ваяваць за Украіну, але яны не змогуць глядзець на тое, што іх каштоўнасці топчуць. Так што справа пойдзе значна далей, чым яны сабе гэта ўяўляюць. А іх заявы пра тое, што яны будуць нейтральнымі гучаць толькі для заспакаення ўласных нерваў», - дадаў Аргрызка.

Фота: PHL

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках