4 траўня 2024, Субота, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як палякі забяспечваюць сябе жыллём

28
Як палякі забяспечваюць сябе жыллём

Купіць кватэру ў суседзяў амаль так жа проста, як тэлевізар ці лядоўню.

У рамках праекта «Беларусь-Польшча: 20 гадоў пазней» «Салідарнасць» распавядае пра тое, як абзаводзяцца жыллём нашы заходнія суседзі. Купіць кватэру там амаль так жа проста, як тэлевізар ці лядоўню.

Пачынаць варта з вывучэння сваёй крэдытаздольнасці. «Сярэднестатыстычная» польская сям'я Кавальскіх, на прыкладзе якой газета ўжо расказвала аб рэаліях нашых суседзяў, мае сярэдні для вялікага горада бюджэт блізу 20 мільёнаў беларускіх рублёў у эквіваленце. Гадамі здымаць нядрэнную «двушку» за 500-600 даляраў рана ці позна Кавальскім падасца нерацыянальным: можна ж плаціць банку столькі ж - і мець сваё!

Жыллёвае будаўніцтва і крэдытаванне - гіганцкі бізнес. Акрамя асноўных гульцоў - банкаў і забудоўшчыкаў - на іх, а дакладней на Кавальскіх, робіць бізнэс цэлая армія разнастайных кансультантаў. Менавіта яны будуць пераконваць маладую сям'ю купіць кватэру больш прасторную і ўзяць крэдыт большы: часцей за ўсё ад гэтага залежыць ганарар кансультанта, які яму выплаціць банк або забудоўшчык.

Фармальна максімальная сума іпатэчнага крэдыту, на які могуць разлічваць Кавальскія, можа перавышаць 200 тысяч даляраў, але такая высокая запазычанасць прывядзе да вялікіх штомесячных выплатаў і ў сямейным бюджэце застануцца сродкі толькі на сціплае харчаванне. Таму маладыя польскія сям'і ў вялікіх гарадах часцей за ўсё выбіраюць крэдыты сумаю блізу 100 тысяч на 30 гадоў. Гэтага хапае на тое, каб купіць новую 2-пакаёвую кватэру плошчай 50 м адносна недалёка ад цэнтра Варшавы.

Сёння банкі прапануюць іпатэчныя крэдыты ў злотых пад 4,5-5% гадавых. Такім чынам, месячная выплата па крэдыце будзе складаць блізу 1500 злотых (крыху менш за 500 даляраў). Але не тут было! Да гэтай сумы трэба дадаць аплату камунальных паслуг, штогадовы падатак на зямлю, страхавыя ўзносы (без страхоўкі ад пажару ні адзін банк крэдыт не выдасць) - у выніку атрымаецца не менш за 2 тысячы злотых (прыкладна 650 даляраў).

З нядаўняга часу крэдытаатрымальнікі павінны ўкласці не менш за 5% уласных сродкаў у куплю кватэры (з 2015 - 10%). Гэта адзін са спосабаў, да якіх звяртаецца дзяржава, каб не дазволіць банкамі раздаваць крэдыты заведама неплацёжаздольным кліентам.

Кватэру можна выбраць на свой густ: прапаноў ад прыватных забудоўшчыкаў - тысячы. Далей трэба вызначыць банк з найбольш выгаднымі ўмовамі, падпісаць ўступны дагавор з забудоўшчыкам і падаць заяўку на крэдыт. Калі банкіры правераць у вашу плацежаздольнасць (патрэбныя падатковыя дэкларацыі за апошнія некалькі гадоў, даведка з працы аб зарплаце і гісторыя вашага рахунку ў банку) і выдадуць пазітыўную пастанову - машына закруціцца: цягам месяца Кавальскія забяруць ключы ад сваёй кватэры.

А як жа дзяржаўная дапамога маладым сем'ям? Яна існуе, але Кавальскія не надта ж на яе разлічваюць. Дзяржава можа аплаціць частку крэдыту, аднак існуе коштавая столь за квадратны метр, пры якім магчымая субсідыя. У вялікім горадзе цэны на нерухомасць звычайна вышэйшыя, і Кавальскія могуць разлічваць толькі на свае сілы.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках