4 траўня 2024, Субота, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралія рыхтуе новыя санкцыі супраць Расеі

6
Аўстралія рыхтуе новыя санкцыі супраць Расеі

Новыя санкцыі пагражаюць Маскве ў выпадку ўвядзення «міратворчага кантынгенту» ва Украіну.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Мы працуем над узмацненнем жорсткасці санкцый», - паведаміў ён журналістам у Сіднэі. Пры гэтым аўстралійскі прэм'ер адзначыў, што «Расея можа пазбегнуць узмацнення санкцый у тым выпадку, калі адмовіцца ад таго, што, як здаецца, знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі [ўвод міратворчых сіл на тэрыторыю Украіны]».

Эбат сцвярджае, што, з ягоных звестак, у гэты момант назіраецца засяроджванне расейскіх войскаў на мяжы з Украінай. «Калі расейскія войскі перасякуць мяжу [з Украінай], то гэтыя дзеянні будуць расцэньвацца як уварванне, а не як гуманітарная місія», - падкрэсліў аўстралійскі прэм'ер.

Нагадаем, раней у NATO заявілі, што Расея можа рыхтаваць уварванне ва Украіну на падставе гуманітарнай або міратворчай місіі. У сваю чаргу, у адміністрацыі прэзідэнта Украіны заявілі, што ўвод расейскіх міратворцаў на ўсход Украіны разгледзяць як прамую вайсковую агрэсію.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках