4 траўня 2024, Субота, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банк Масквы прадае беларускую «дачку»

7
Банк Масквы прадае беларускую «дачку»

Рада дырэктараў Банка Масквы прыняла пастанову выйсці з капіталу беларускага банка «Масква-Менск».

«У рамках аптымізацыі прысутнасці групы ВТБ ў Беларусі бліжэйшым часам мы збіраемся прадаць даччыную структуру Банка Масквы -«Банк Масква-Менск». Стратэгія Банка Масквы прадугледжвае працу на тэрыторыі РФ, развіваць даччыныя банкі за межамі краіны мы не плануем», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе крэдытнай арганізацыі.

Імя пакупніка не раскрываецца.

Першапачаткова ВТБ, які атрымаў кантроль над Банкам Масквы ў 2011 годзе, хацеў далучыць беларускі актыў да банка «ВТБ Беларусь». Аднак пасля пачаў перамовы аб продажы банка «Масква-Менск».

Аб планах выкупіць гэты банк два гады таму заявілі ўлады Беларусі. Кіраўнік Нацбанка рэспублікі Надзея Ермакова дапускала пасля ўгоды аб'яднанне банка з Белінвестбанкам. У чэрвені гэтага года прадстаўнікі ВТБ казалі, што бакі далёка прасунуліся ў абмеркаванні дэталяў угоды.

Банк Масквы зараз таксама шукае пакупніка на ўкраінскі актыў і не выключае варыянту яго далучэння да «ВТБ Украіна».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках