4 траўня 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у цэнтры Кіева: ёсць пацярпелыя

9

На месцы працуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

На Еўрапейскай плошчы ў цэнтры Кіева каля Украінскага дома грымнуў выбух, паведаміў Корреспондент.net сведка.

На гэты момант на месца выбуху прыбываюць работнікі праваахоўных органаў і экспэрты-выбухатэхнікі. Рух аўтамабіляў на плошчы не абмяжоўваўся, задымлення на вуліцы не назіраецца.

Са слоў медыкаў, якія працуюць на месцы, ад выбуху пацярпелі два чалавекі, адзін з якіх мае патрэбу ў пільнай шпіталізацыі.

У той жа час на Майдане Незалежнасці, які знаходзіцца непадалёк, усё спакойна, паведамляюць відавочцы. На пляцы каля сцэны назіраецца нязначная колькасць людзей.

Фота: УНН

Фота: УНН

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках