4 траўня 2024, Субота, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць гадоў таму Расея напала на Грузію

9

8 жніўня 2008 года пачаўся ўзброены канфлікт паміж Расеяй і Грузіяй

Гэты ваенны канфлікт увайшоў у гісторыю як пяцідзённая расейска-грузінская вайна, падчас якой загінула не менш за 2000 чалавек.

Стораны дагэтуль вінавацяць адна адну ў развязванні збройнага супрацьстаяння. У Грузіі сцвярджаюць, што Расея пачала ўводзіць войскі да пачатку грузінскага бамбавання сталіцы самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі (Цхінвалі), а Масква гэта традыцыйна адмаўляе, заяўляючы, што ўвяла войскі з мэтай прымусу Грузіі, што нібыта напала на асецінаў, да супакою.

Грузінскі горад Горы, які з'яўляўся да пачатку канфлікту адным з асноўных апорных пунктаў войска Грузіі, падпаў пад бамбаванне расейскіх ВПС. 9 жніўня 2008 года ў часе бамбавання грузінскіх вайсковых аб'ектаў расейскай авіяцыяй загінула 60 цывільных жыхароў, былі разбураныя жылыя будынкі.

Цяпер шмат хто праводзіць паралелі паміж падзеямі шасцігадовай даўніны і тым, што адбываецца ў Данбасе.

«6 гадоў таму без абвяшчэння вайны Расея здрадліва напала на Грузію... Свет дазволіў ёй гэта зрабіць і не абараніў грузінаў. У той дзень у Пекіне пачыналася летняя Алімпіяда, спрадвеку на час вялікіх спартовых спаборніцтваў войны спыняліся. Але для Крамля гэта быў чыннік адхільнага манэўру - хай свет гамоніць пра Алімпіяду, а не пра вайну. Будзем сумленныя перад сабой - далёка не ўсе ва Украіне тады назвалі рэчы сваімі імёнамі і не спрабавалі сарамліва маўчаць пра тое, што вайна супраць Грузіі развязана звонку, Расеяй. Хацелі спадабацца Пуціну... Верылі ў асаблівыя стасункі, думалі пра газ і г.д. Свет дазволіў вайну, і сваімі рукамі зацэментаваў пачвару. Вось пра што я думаю сёння раніцай. Грузіны, дарагія нашы браты, прабачце, што крычалі не вельмі гучна і - трымайцеся. Мы з вамі ў адной лодцы», - піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» упаўнаважаная прэзідэнта Украіны ў мірным ўрэгуляванні сітуацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях Ірына Герашчанка.

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, якога на радзіме завочна арыштавалі, возьме ўдзел у малітве аб ахвярах вайны ў адной са святынь Львова (ва ўкраінскі горад ён прыедзе з курсам лекцый). У Грузіі праходзіць акцыя пад назвай «Тыдзень памяці», памятныя акцыі пройдуць і ў Асеціі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках