4 траўня 2024, Субота, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцэнюк: Украіна можа спыніць транзіт газу з РФ

8
Арсеній Яцэнюк: Украіна можа спыніць транзіт газу з РФ

Украіна можа забараніць транзіт расейскага газу праз сваю тэрыторыю.

Пра гэта сёння, 8 жніўня, на брыфінгу паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк, інфармуе Цэнзар НЕТ са спасылкай на ЛІГАБізнесІнформ.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці ўваходзіць у пакет санкцыяў у дачыненні да Расеі забарона на транзіт прыроднага газу, ён сказаў: "Я казаў аб усіх інструментах, якія прапісаныя ў законе, у тым ліку і пра магчымасць прыпынення ўсіх тыпаў транзітаў - як авіяпералётаў, так і транзіту рэсурсаў".

Арсень Яцанюк адзначыў, што канкрэтныя санкцыі, у выпадку прыняцця законапраекта, будуць уводзіцца на пастанову РНБА.

Нагадаем, Кабінет міністраў падрыхтаваў спіс з 172 фізічных асоб - грамадзян РФ ды іншых краін, і 65 юрыдычных асобаў, супраць якіх будуць уведзеныя санкцыі.

"Кабінетам міністраў Украіны на разгляд Рады нацыянальнай бяспекі і абароны перадаюцца прозвішчы 172-х фізічных асоб - грамадзян Расейскай Федэрацыі і грамадзян іншых дзяржаў, якія фінансуюць тэрарызм, падтрымлівалі анэксію Крыма і замахваюцца на тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць украінскай дзяржавы, Таксама для ўвядзення санкцый падаецца пералік 65 юрыдычных асоб, у асноўным расейскай уласнасці, якія падтрымліваюць і фінансуюць тэрарызм, якія маюць наўпроставае дачыненне да ўчынення злачынстваў на тэрыторыі Украіны", - сказаў прэм'ер.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках