4 траўня 2024, Субота, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы знайшлі згублены беспілотнік

5
Беларускія вайскоўцы знайшлі згублены беспілотнік

Вайсковы беспілотны лятальны апарат (БЛА), які згубіўся ў Бярозаўскім раёне, знойдзены.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у Міністэрстве абароны Беларусі.

"Цяпер усе беспілотныя лятальныя апараты, якія знаходзяцца на ўзбраенні Узброеных сіл, ёсць", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Беспілотны лятальны апарат 927-га цэнтра падрыхтоўкі і выкарыстання беспілотных авіяцыйных комплексаў ВПС і войскаў СПА Беларусі ў Бярозе быў згублены падчас правядзення палётаў ўвечары 10 ліпеня. Аб'яву аб гэтым з фатаграфіяй апарата і абяцаннем узнагароджання таму, хто знайшоў з'явілася ў раённай газеце "Маяк" 16 ліпеня. Паводле некаторых звестак, такія аб'явы былі надрукаваныя і ў газетах суседніх з Беразоўскім раёнах.

У пошуках беспілотніка была задзейнічаная міліцыя. Не выключалася, што пасля таго як кіраванне над БЛА было страчанае і ён упаў, апарат мог прысвоіць хто-небудзь з мясцовых жыхароў. Аднак, як заявілі ў Мінабароны, такога не было. "Беспілотнік знайшлі і прынеслі", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Мяркуючы з фатаграфіі, вайскоўцамі быў страчаны БЛА "Іркут-3".

Летам 2010 года 927-я знішчальная авіяцыйная база была рэфармаваная ў 927-ы цэнтр падрыхтоўкі і выкарыстання беспілотных авіяцыйных комплексаў. У 2011 годзе на ўзбраенне цэнтра паступілі БЛА расейскай вытворчасці "Іркут-3" і "Іркут-10".

Фота з архіву

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках