4 траўня 2024, Субота, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Беларуссю затрымаліся фуры з прадуктамі для Расеі

16
На мяжы з Беларуссю затрымаліся фуры з прадуктамі для Расеі

Першыя дні расейскіх санкцый не толькі выклікалі спрэчкі аб іх эфектыўнасці, але і прымусілі людзей шукаць аператыўныя выхады.

Напрыклад, чым будзе харчавацца Калінінград, або што рабіць з забітымі пад завязку ежай аўтамабілямі і караблямі, якія стартавалі ў расейскім накірунку да таго, як на паперы з указам з'явіўся аўтограф Уладзіміра Пуціна?

Пасля таго як Расея ўвяла забарону на ўвоз сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі з Еўразвязу, ЗША ды іншых краін, ля літоўска-беларускай і латвійска-эстонскай мяжы затрымаліся першыя літоўскія перавознікі, паведамляе ru.DELFI.lt са спасылкай на кіраўніка Літоўскай харчова-ветэрынарнай службы:

- Некаторыя аўтамабілі спыненыя ля мяжы, бо яны выехалі да забароны. Мы б хацелі, каб яны яшчэ выехалі, бо яны выехалі да эмбарга і былі ў чарзе.

Аднак дамовіцца, відавочна, не ўдаецца. У Медзінінкай, ля мяжы з Беларуссю, не прапусцілі два аўтамабілі з мясной прадукцыяй кампаніі Biovelа, чатыры аўтамабілі з прадукцыяй Pieno žvaigždės спынілі эстонскія памежнікі.

Міністр эканомікі Літвы Эвальдас Густас сцвярджае, што калі забарона Расеі на ўвоз літоўскіх тавараў зацягнецца надоўга, то рост ВУП у Літве можа страціць 0,2 адсоткавага пункта.

- Калі глядзець на тэндэнцыі экспарту, бізнэс сапраўды нечаму навучыўся. За пяць месяцаў экспарт прадуктаў жывёльнага паходжання ў Расею знізіўся на 11,2%, гатовых прадуктаў харчавання - на 11,3%, - сказаў міністр.

Тым часам беларускія вытворцы, якім учора быў абяцаны "Кландайк", пакуль працуюць у звычайным для сябе рытме. Вось як пракаментаваў сітуацыю адзін з найбуйнейшых малочных імпарцёраў - магілёўская «Бабуліна крынка»:

- Аўрал? Ды не. Працуем як і ўчора. Ніякай лавіны дадатковых заявак ад расейскіх партнёраў мы пакуль не атрымлівалі. У звыклым аб'ёме пастаўляем прадукцыю як на экспарт, так і на ўнутраны рынак.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках