4 траўня 2024, Субота, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча прапануе выключыць Расею з СГА

29
Польшча прапануе выключыць Расею з СГА

Расея парушыла досыць норм СГА, каб гаварыць аб яе выключэнні з арганізацыі.

Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Марэк Савіцкі.

"Колькасць парушэнняў Расеі досыць вялікая, каб пагражаць ёй выключэннем з СГА. Вядома, калі праца ЕЗ у гэтым кірунку будзе паслядоўнай, і скаргі не застануцца толькі на паперы", - сказаў ён.

Са слоў чыноўніка, адпаведная скарга з боку Польшчы будзе пададзеная бліжэйшым часам, перадае "Украінская праўда" са спасылкай на польскія СМІ.

"Раней мы не маглі яе падрыхтаваць, бо валодалі толькі інфармацыяй са СМІ. Зрэшты, само міністэрства яшчэ не было праінфармаванае расейскім бокам. А гэта таксама парушэнне", - падкрэсліў Савіцкі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках