4 траўня 2024, Субота, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэфат Чубараў: Пасля вызвалення Данбаса трэба развязаць праблему Крыма

9
Рэфат Чубараў: Пасля вызвалення Данбаса трэба развязаць праблему Крыма

Старшыня Меджліса крымскататарскага народа ўважае вызваленне Крыма за асноўную праблему разам з завяршэннем АТА.

Пра гэта Рэфат Чубараў заявіў падчас круглага стала 8 жніўня, паведамляе НБН.

«Давайце скончым АТА, а потым возьмемся за дээскалацыю, возьмемся за Крым - мы думаем, што цяпер такі прыярытэт немагчымы. Сёння неабходна казаць аб завяршэнні АТА і аб выцясненні або знішчэнні баевікоў з Усходняй Украіны - гэта прыярытэт», - сказаў Чубараў.

На ягоную думку, пытанне завяршэння канфлікту на Усходзе павінна развязацца адначасова з пытаннем вызвалення анэксаванага Расеяй Крыма і будучыні як крымскіх татараў, так і ўкраінцаў, што пражываюць на тэрыторыі непрызнанай Рэспублікі Крым.

«Сёння таксама неабходна казаць пра будучыню Крыма ва ўкраінскай дзяржаве. Вось такая павінна быць сёння прыярытэтнасць... яны [гэтыя прыярытэты] павінны быць у адным шэрагу», - падкрэсліў кіраўнік Меджліса.

Ён упэўнены, што Крым вернецца ў склад Украіны. «У любым выпадку ўсё (па пытанні Крыма) завершыцца перамовамі», - дадаў Чубараў.

Але з ягоных слоў, сёння таксама неабходна гаварыць і прыкладаць максімальныя намаганні для таго, каб прымусіць Расею адысці на зыходныя пазіцыі і вызваліць Крым.

Разам з тым, на думку Рэфата Чубарава, украінская ўлада заўсёды разглядала крымскіх татараў як электаральны рэсурс, а некаторыя палітычныя сілы нават правакавалі сутычкі татараў з іншым насельніцтвам, для таго каб стаць на абарону большасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках