4 траўня 2024, Субота, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажырам менскага метро пакажуць рэпрадукцыі вядомых карцін

3
Пасажырам менскага метро пакажуць рэпрадукцыі вядомых карцін

Рэпрадукцыі вядомых карцін са збору Нацыянальнага мастацкага музея ўпрыгожаць два вагоны рухомага складу менскага метрапалітэна.

Адзін склад будзе курсіраваць па Маскоўскай лініі, другі - па Аўтазаводскай.

- Мы адабралі восем вядомых твораў з калекцыі музея аўтарства Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Фердынанда Рушчыцы, Івана Хруцкага і іншых жывапісцаў, - распавёў карэспандэнту «Менск-Навіны» генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

Малююнкі будуць аддрукаваныя ў фармаце 60×75 см і расклееныя з вонкавага боку вагона. Такім чынам, мастацкі музей нагадае пасажырам метро аб сваім 75-годдзе. Пастанова Савета Народных Камісараў БССР аб стварэнні ў Менску Дзяржаўнай карціннай галерэі была прынятая ў 1939 годзе.

Праехаць у вагоне з рэпрадукцыямі і лагатыпам Нацыянальнага мастацкага музея можна будзе ўжо ў верасні.

Нагадаем, Дзень горада пройдзе ў гэтым годзе 13 верасня, Менск адзначыць 947-годдзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках