3 траўня 2024, Пятніца, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя не раіць беларусам лётаць у Заходнюю Афрыку

13
Міністэрства аховы здароўя не раіць беларусам лётаць у Заходнюю Афрыку

У Заходняй Афрыцы надалей паведамляюць пра новыя выпадкі заражэння вірусам Эбола.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Паводле звестак СААЗ міністэрства аховы здароўя чатырох заходнеафрыканскіх дзяржаў Гвінеі, Ліберыі, С’ера-Леонэ і Нігерыі надалей паведамляюць аб новых выпадках і смяротных выпадках у сувязі з хваробай, выкліканай вірусам Эбола (БВВЭ).

Паводле стану на 31 ліпеня, агульная колькасць выпадкаў хваробы, выкліканых вірусам Эбола, у гэтых чатырох краінах складае 1616, з іх 890 смяротных выпадкаў.

Ліхаманка Эбола - вострае віруснае інфекцыйнае захворванне з узроўнем лятальнасці да 90%. Асноўным прыродным рэзервуарам гэтай інфекцыі з'яўляюцца жывёлы, у тым ліку лятучыя мышы. Мяса крыланаў ў Гвінеі ўважаецца за дэлікатэс. Вірус перадаецца людзям ад дзікіх жывёл і затым распаўсюджваецца ў супольнасці людзей шляхам перадачы ад чалавека чалавеку пры цесным кантакце (праз парушэнні скурнага покрыва або слізістую абалонку) з крывёю, выдзяленнямі, органамі ці іншымі вадкасцямі арганізма інфіцыраваных людзей, а таксама пры ўскосным кантакце з асяроддзем, забруджаным такімі вадкасцямі.

Інкубацыйны перыяд пры ліхаманцы Эбола складае 21 дзень.

«Захворванне пачынаецца з моцнай слабасці, галаўнога болю, болю ў горле, жываце, цягліцах, дыярэі. Пазней з'яўляецца сухі кашаль, развіваецца абязводжванне.

Спецыфічныя сродкі для лячэння і прафілактыкі гэтай інфекцыі да гэтуль не распрацаваныя», - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У мэтах забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту грамадзянам Рэспублікі Беларусь неабходна ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у замежныя краіны і прытрымлівацца наступных рэкамендацый:

- Старанна выконваць правілы асабістай гігіены, пазбягаць цесных кантактаў з хворымі людзьмі і з жывёламі (кажанамі, прыматамі);

- У выпадку з'яўлення сімптомаў захворвання пры знаходжанні ў Гвінеі, Ліберыі і С’ера-Ліёне альбо цягам 21 дня пасля вяртання з паездкі неабходна неадкладна звярнуцца па медыцынскую дапамогу і абавязкова паведаміць лекару аб месцы і часу знаходжання за мяжой, наяўнасці кантакту з іншымі хворымі ў шляху накіравання, у месцы жыхарства, працы, адпачынку.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе ўстрымацца ад паездак у названыя заходнеафрыканскія краіны без вострай неабходнасці.

Сітуацыя знаходзіцца на кантролі ў Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З сакавіка 2014 арганізаваны і праводзіцца комплекс неабходных мер для папярэджання завозу і распаўсюджвання ліхаманкі Эбола на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках