4 траўня 2024, Субота, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 20% гадавых

10
Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 20% гадавых

Стаўка рэфінансавання Нацбанка Беларусі з 13 жніўня зніжаецца да 20% гадавых.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

«З 13 жніўня стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка зніжаецца на 0,5 адсоткавага пункта і ўсталёўваецца на ўзроўні 20 адсоткаў гадавых. Адпаведная пастанова прынятая Праўленнем Нацыянальнага банка.

Гэтая пастанова бузуецца на спрыяльных тэндэнцыях у ліпені 2014 у грашова-крэдытнай сферы рэспублікі. Так, на ўнутраным валютным рынку прапанова замежнай валюты перавышае попыт на яе, назіраецца прыток рублёвых укладаў фізічных асоб у банках.

Нягледзячы на чаканае зніжэнне ўзроўню адсоткавых ставак на крэдытна-дэпазітным рынку з прычыны зніжэння стаўкі рэфінансавання, узровень даходнасці рублёвых дэпазітаў па-ранейшаму будзе не толькі перавышаць даходнасць дэпазітаў у замежнай валюце, але і забяспечваць надзейную абарону зберажэнняў ад інфляцыі», - паведамілі там.

Папярэдні раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжалася 16 ліпеня на 1 адсоткавы пункт да 20,5% гадавых.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках