4 траўня 2024, Субота, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік кампаніі адмовіўся ад «лепшай у свеце працы» дзеля сям'і

8
Кіраўнік кампаніі адмовіўся ад «лепшай у свеце працы» дзеля сям'і

Пад кіраўніцтвам Макса Шырсана прыбытак кампаніі MongoDB за апошнія чатыры гады вырас да $220 мільёнаў.

Прэзідэнт кампаніі MongoDB, што займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння, Макс Шырсон апублікаваў у сваім блогу пост пад назвай «Чаму я сыходжу з лепшай працы, якая ў мяне калі-небудзь была», у якім абвясціў, што пакідае сваю пасаду дзеля сям'і.

Шматмільённая кампанія MongoDB, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння, знаходзіцца ў Нью-Ёрку, а сям'я Макса жыве ў Каліфорніі, паведамляе РІА Навіны.

Пад кіраўніцтвам Макса прыбытак кампаніі за апошнія чатыры гады вырас да 220 мільёнаў даляраў, аднак мужчына вырашыў праводзіць больш часу з сям'ёй.

«Жыццё - гэта выбар. На гэты момант мой выбар - гэта сям'я», - піша Макс ў сваім блогу. «На першы погляд можа здацца, што гэта вельмі складаны выбар, але, чым больш часу я праводжу, разважаючы пра гэта, тым больш пераконваюся ў тым, што я зрабіў правільны выбар», - адзначыў ён.

У Макса трое дзяцей і, з ягоных слоў, ён вельмі любіць праводзіць час з імі: катацца на лыжах, плаваць, гатаваць, глядзець тэлевізар і размаўляць.

«Таксама ў мяне ёсць выдатная жонка, якая працуе лекарам. Я люблю яе і абавязаны ёй за яе цярпенне падчас маіх доўгіх падарожжаў. Я больш не магу гэтым злоўжываць», - піша Макс.

Шырсан надалей працуе ў кампаніі MongoDB, але ўжо ў якасці віцэ-старшыні.

Фота: Fotolia/asife

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках