6 траўня 2024, панядзелак, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна спыніла ўварванне калоны «міратворцаў» з Расеі

57
Украіна спыніла ўварванне калоны «міратворцаў» з Расеі

Калона войскаў РФ ішла да мяжы Украіны пад выглядам «гуманітарнай місіі».

Пра гэта, як стала вядома charter97.org, паведаміў Валерый Чалы, намеснік кіраўніка адміністрацыі Пятра Парашэнкі.

«Некалькі гадзін таму рыхтавалася вельмі сур'ёзная правакацыя з боку Расейскай Федэрацыі, якая магла ўжо сёння ноччу прывесці да непрадказальных падзеяў і эскалацыі пагрозы», - сказаў ён у эфіры праграмы «Шустэр Live». З ягоных слоў, у бок украінскай мяжы рухаўся велізарны канвой, які суправаджаўся вайсковай тэхнікай Расеі.

«Як быццам бы пры ўзгадненні з камітэтам Чырвонага Крыжа павінна была ўвайсці гуманітарная калона з міратворцамі, відавочна для таго, каб справакаваць поўнамаштабны канфлікт», - паведаміў Валерый Чалы.

Цягам апошніх гадзін прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сабраў аператыўны штаб, правёў тэлефонныя перамовы з сусветнымі лідэрамі, дзякуючы чаму рух гэтага канвою быў спынены. «У нас ёсць запэўненне МЗС Расеі, што гэтая калона спыніла рух», - адзначыў Чалы.

З ягоных слоў, камітэт Чырвонага Крыжа адмаўляе якія-небудзь заявы Расеі, што гэтая аперацыя была з імі ўзгодненая. «Перасячэнне мяжы так званымі міратворцамі Украіна будзе разглядаць як акт агрэсіі. І будзе мець поўнае права на самаабарону. Што тычыцца гуманітарнай дапамогі, то яна паступіць ад міжнародных арганізацый з захаваннем украінскага заканадаўства, без удзелу псеўдаміратворцаў», - камэнтуюць эскалацыю канфлікту з РФ прэс-сакратар Пятра Парашэнкі Святаслаў Цагалко.

Пры гэтым Валерый Чалы сцвярджае, што Украіна, на сённяшні дзень не разглядае магчымасць прыцягнення міратворчых кантынгентаў ААН для дээскалацыі канфлікту на ўсходзе краіны. «Няма ў нас такога канфлікту, паводле міжнароднага права, які б патрабаваў умяшання міратворцаў. Але гэта прапанова можа быць разгледжаная, хоць на сённяшні дзень гэта пытанне не стаіць на парадку дня», - сказаў ён.

З ягоных слоў, цяпер небяспека правакацыі ўхіленая, але аператыўны штаб надалей працуе.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках