6 траўня 2024, панядзелак, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нігерыя ўвяла надзвычайнае становішча праз ліхаманку Эбола

Нігерыя ўвяла надзвычайнае становішча праз ліхаманку Эбола

Ліхаманка Эбола стала прычынай увядзення надзвычайнага становішча ў найбуйнейшай паводле колькасці насельніцтва дзяржаве Афрыкі.

Пастанову аб увядзенні надзвычайнага становішча прыняў прэзідэнт Нігерыі Гудлак Джонатан, паклікаўшы адпаведныя органы забяспечыць усе магчымыя крокі ў стрымліванні распаўсюджвання віруса, паведамляе AP. Кіраўнік дзяржавы распарадзіўся выдзеліць 11,6 мільёна даляраў з рэзервовых фондаў для барацьбы з эпідэміяй.

Між тым, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Нігерыі, ужо два чалавекі ў краіне загінулі ад ліхаманкі Эбола. Таксама зафіксаваныя сем выпадкаў заражэння, піша NEWSru.com.

Варта адзначыць, што з 6 жніўня надзвычайнае становішча ў сувязі з распаўсюджваннем віруса Эбола было ўведзена ў Ліберыі. У гэтай дзяржаве рэжым будзе дзейнічаць 90 дзён. У суседняй С’ера-Леонэ рэжым надзвычайнага становішча дзейнічае з 31 ліпеня.

Цяпер, паводле звестак СААЗ, колькасць ахвяр хваробы, выкліканай вірусам Эбола, вырасла да 961 чалавека, інфіцыраваныя 1779.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках