6 траўня 2024, панядзелак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Беларускіх каўбас не хопіць на ўсю Расею

17
Bloomberg: Беларускіх каўбас не хопіць на ўсю Расею

Забарона на ўвоз імпартных прадуктаў паставіла на калені рэстаранны бізнэс у Расеі.

Да такіх высноў прыйшлі аналітыкі Bloomberg, прааналізаваўшы наступствы ўведзенага эмбарга на імпарт прадуктаў харчавання. Вынікамі санкцый больш за ўсё незадаволеныя вядучыя расейскія рэстаратары. Згодна з урадавай статыстыцы, да ўвядзення забароны на імпарт Расея купляла за мяжой прадуктаў на $43 млрд штогод.

Цяпер рэстаратару трэба праявіць выдатную крэатыўнасць, каб замяніць імпарт прадуктаў высокай якасці. Эксперты тлумачаць уведзенае эмбарга на імпартныя прадукты вельмі проста. На іх думку, Уладзімір Пуцін стымулюе спажыўцоў звярнуць увагу на нацыянальнага вытворцу. Аднак менеджэры найбуйнейшых рэстаранных сетак у Расеі сцвярджаюць, што мяса расейскай вытворчасці няякаснае.

«Мы будзем вымушаныя купляць мяса горшай якасці завышанымі коштамі», - кажа Заліна Абдусаламова, прадстаўніца Kinds Meat Co. Яе кампанія дастаўляе мяса для рэстаранаў гатэляў Marriott, Radison і Novotel Hotels.

Рэстаратары ўжо шукаюць іншыя рынкі добрага мяса. Беларусь прапануе сваю прадукцыю, аднак яе мала на вялікі расейскі рынак.

«Расея не вырабляе дастатковай колькасці якаснай свініны. Беларусь ужо прадае нам мяса, але гэтая маленькая краіна не ў стане забяспечыць каўбасамі ўсю вялікую Расею», - тлумачаць у Kinds Meat Co.

На думку экспертаў, усё ідзе да таго, што ў Расеі па-новаму запрацуе «чорны рынак», як у часы СССР.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках