6 траўня 2024, панядзелак, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіяне пачалі прыбіраць барыкады на Майдане

9

Кіяне разам з камунальнікамі пачалі прыбіраць барыкады, якія ўстаноўленыя ў пачатку вуліцы Гарадзецкага бліжэй да Крэшчаціку.

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, цяпер тут працуе камунальная тэхніка і блізу 200 прадстаўнікоў службаў горада.

Таксама ім дапамагаюць блізу 300 кіянаў. Пры гэтым асобныя «насельнікі» Майдана ўступаюць у спрэчкі з жыхарамі сталіцы Украіны з нагоды таго, што тыя здымаюць палаткі. Але кіяўляне спрабуюць іх пераканаць у тым, што павінен быць наведзены парадак у цэнтры горада і што ня варта дыскрэдытаваць Майдан, які арганізоўвалі патрыёты краіны.

Колькасць людзей усё павялічваецца. Сутыкненняў не адбываецца. Пакуль на месцы няма Кіеўскага гарадскога старшыні Віталя Клічко, які планаваў далучыцца да акцыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках