6 траўня 2024, панядзелак, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскія фермеры сабралі для Пуціна пасылку з камамберам і сардынкамі

86
Французскія фермеры сабралі для Пуціна пасылку з камамберам і сардынкамі

Французы пастанавілі з гумарам паставіцца да ўведзенай РФ харчовай заслоны.

Яны сабралі для Уладзіміра Пуціна кошык з прадуктамі, каб ён не забыўся як смакуе еўрапейскі сыр, анчоўсы і шампанскае. Такім чынам жыхары Праванса высмеялі расейскую забарону на прадукты харчавання з краін Захаду, паведамляе ТСН.

У панядзелак фермеры маюць намер арганізаваць флэшмоб і сабраць для Пуціна набор прадуктаў - аліўкавы алей, сыры, анчоўсы і віно - таго, што ўжо нельга пастаўляць у Расею.

«А месье Пуцін сам перастане ёсць фуагра? Я не ведаю, ці любіць ён менавіта яе, ці нешта іншае, не менш тлустае, але па ім відаць: ведае, што такое смачненькае. У мяне тут лобстары, ракавінкі, амары. Рускія заўсёды заказваюць гэтае, самае дарагое і разбіраюцца ў ім не горш, чым французы. Вы хочаце сказаць, зараз яны іх не з'ядуць?» - задумаўся адзін з праванскіх рынкавых гандляроў.

Каб прадукты для пуцінскага стала не затрымаліся пры сертыфікацыі, мытным і санітарным кантролі, кошыкі з ежай наважылі перадаваць расейскім уладальнікам буйных яхт, якіх як звычайна шмат на Блакітным узбярэжжы.

З 6 жніўня, згодна з указам Уладзіміра Пуціна, забараняецца або абмяжоўваецца тэрмінам на адзін год ўвоз у РФ сельгаспрадукцыі, сыравіны і харчавання з краін, якія далучыліся да санкцый супраць Расеі.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках