6 траўня 2024, панядзелак, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нёман змялеў да небяспечнага мінімуму

12
Нёман змялеў да небяспечнага мінімуму

Узровень ракі ў раёне Гародні трымаецца значна ніжэйшы за крытычную адзнаку ў 45 см ужо больш за дзесяць дзён.

Гідролагі кажуць, што калі гарачае надвор'е будзе трымацца і далей, то ўзровень вады ў Нёмане надалей будзе падаць. Для суднаходных участкаў гэта можа быць вельмі небяспечна. Ужо цяпер прагулачны цеплаход «Вольга Саломава», які шмат гадоў курсуе па Нёмане, час ад часу не выходзіць у рэйс, а рэчышча ракі на суднаходных участках даводзіцца ўвесь час чысціць і паглыбляць. Нават моцны дождж, які прайшоў у чацвер у абласным цэнтры, на сітуацыю практычна не паўплываў: вада толькі паднялася з адзнакі 32 см да 37 см, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

- Мы адсочваем сітуацыю з рэкамі вобласці, там узровень вады таксама надалей зніжаецца. Галоўная прычына - засушлівае і гарачае надвор'е. Вядома, такая сітуацыя можа негатыўна адбіцца і на дзейнасці водагаспадарчых аб'ектаў, - распавяла начальніца аддзела гідралогіі Гародняаблгідрамета Святлана Бярэзіна.

Гарадзенская ГЭС, якая пабудаваная вышэй па плыні, цяпер працуе на мінімальных магутнасцях. Сітуацыю палепшыць змогуць моцныя і працяглыя залевы, але яны пакуль не чакаюцца.

Дарэчы, узровень вады ў Нёмане падаў і да 23 сантыметраў. Было гэта ў верасні 2002 года і стала рэкордным за ўвесь перыяд шматгадовых назіранняў. А ў жніўні 2012 года ў самым цэнтры горада дно раскрылася настолькі, што адкрыла рэшткі нямецкага пантоннага моста. Тады рэзкае абмяленне ракі гарадзенцы звязвалі з запаўненнем вадасховішча ГЭС, аднак спецыялісты казалі пра засуху і спякоту.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках