6 траўня 2024, панядзелак, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Магілёвам намалявалі графіці памерам з тэнісны корт

2

Трое хлопцаў з Магілёва і Менска скончылі самае вялікае, з іхніх слоў, графіці ў Магілёўскай вобласці.

На сцяне завода холдынгу «Група кампаніі Протас», які выпускае металаканструкцыі для мастоў, на вышыні сямі метраў з'явіўся малюнак дуба, што ўплятаецца каранямі ў назву кампаніі. Эскіз перамог у конкурсе, які быў абвешчаны ў інтэрнэце, піша onliner.by.

- Дуб - гэта сімвал кампаніі «Протас» і сімвал даўгалецця, таму мы адлюстравалі яго на сваім эскізе, - распавядае адзін з пераможцаў конкурсу Дзяніс Мяжэвіч.

Самаму малодшаму з мастакоў - 19 гадоў, старэйшаму - 24 гады. Цягам 15 дзён хлопцы прыязджалі на «працоўнае месца» а 8 раніцы і з'язджалі адтуль а 10-й вечара. На ўвесь малюнак сышло 350 балончыкаў - гэта 140 літраў фарбы ці амаль чатыры вялікіх бітоны. Акрамя таго, графіці знаходзіцца высока, таму хлопцы працавалі на пад'ёмніках.

- Гэта не першы наш праект, але самы вялікі не толькі для нас, але і для Магілёўскай вобласці. Нам спадабалася працаваць, і мы з задавальненнем рэалізавалі б яшчэ не адзін такі праект, - кажа адзін з распрацоўшчыкаў эскіза-пераможцы Богдан Аўчаранка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках