6 траўня 2024, панядзелак, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хірург Менскай раённай бальніцы выдаваў «ліпавыя» бальнічныя

17
Хірург Менскай раённай бальніцы выдаваў «ліпавыя» бальнічныя

Пракуратурай Менскай вобласці ў суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да хірурга Менскай раённай бальніцы.

Медык абвінавачваецца ў неаднаразовым атрыманні хабараў, службовым падлогу і дапамаганні ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу, паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела ў барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Менскай вобласці Ігар Бычко, падчас правядзення папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што медыцынскі работнік браў хабар за выдачу фіктыўных лісткоў непрацаздольнасці. Стаўка хабару складала ад 3 да 5 даляраў за адзін дзень ліпавага бальнічнага лістка.

Са слоў прадстаўніка абласной пракуратуры, незаконная выдача бальнічных насіла сістэматычны характар - усяго ўстаноўлена 22 эпізоды.

Разам з лекарам перад судом стане і ягоны знаёмы, які заплаціў хірургу за садзейнічанне ў атрыманні заведама фальшывага дыягназу пра наяўнасць захворвання, што дазволіла ўхіліцца ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках