6 траўня 2024, панядзелак, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Калачоў забіў першы гол у чэмпіянаце Расеі

1
Беларус Калачоў забіў першы гол у чэмпіянаце Расеі

Цімафей Калачоў забіў першы гол і дапамог «Растову» узяць першы бал у новым чэмпіянаце Расеі ў футболе.

Гасцявая сустрэча другога тура расейскай прэм'ер-лігі супраць краснадарскай «Кубані» склалася для раставян вельмі цяжка. Гаспадары поля, якіх трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, адкрылі лік на 6-й хвіліне пасля ўдару Івеліна Папова, а праз 20 хвілін Цімафей Калачоў прыгожым ударам аднавіў раўнавагу - 1:1. У другой палове Папоў зноў вывеў краснадараўцаў наперад, рэалізаваўшы пенальці на 60-й хвіліне матчу. Усё ішло да таго, што «Кубань» атрымае сваю другую перамогу ў гэтым першынстве, але на другой кампенсаванай арбітрам хвіліне ў адной з апошніх контратак госці дамагліся поспеху - Цімафей Калачоў даў дакладную перадачу Віталю Дзьякову, усталяваўшы канчатковы вынік - 2:2. У першым туры кубанцы ў сябе дома перамаглі дэбютанта элітнага дывізіёна «Уфу» - 2:0, а раставяне з вялікім лікам прайгралі на выездзе маскоўскаму «Дынама» - 3:7.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках