6 траўня 2024, панядзелак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

12 каманд возьмуць удзел у турніры «Кубак Свабоды»

1
12 каманд возьмуць удзел у турніры «Кубак Свабоды»

У Менску сёння праходзіць 18-ы турнір ў футболе памяці беларускага палітыка Генадзя Карпенкі.

Сёлета ў турніры бяруць удзел 12 каманд. Паводле вынікаў лёсавання яны былі размеркаваныя на чатыры групы. У першай згуляюць каманды аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларусі рух», Партыі БНФ і тэлеканала «Белсат», другой - Аб'яднанай грамадзянскай партыі, руху «За Свабоду» і арганізацыі «Маладая Беларусь», трэцяй - Беларускай асацыяцыі журналістаў, газеты «Наша ніва» і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), чацвёртай - Беларускага Хельсінкскага камітэта, аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», піша БелаПАН.

Згодна з рэгламентам турніру па дзве лепшыя каманды выходзяць з групы, далей ідзе гульня на выбыванне.

Летась турнір перамагла каманда БАЖ, стаўшы пяціразовым уладальнікам галоўнага трафея. Тройчы турнір выйгравалі каманды АГП і зборная Партыі БНФ, двойчы - Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» і «Беларускі рух», па адным разе - зборныя фонду імя Карпенка і Кансерватыўна-хрысціянская партыя - БНФ.

Турнір «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 года. Спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасля смерці палітыка турнір назвалі ягоным імем.

Генадзь Карпенка памёр 6 красавіка 1999 г. ва ўзросце 49 гадоў праз тыдзень пасля таго, як перанёс інсульт. Раптоўная смерць апазіцыйнага палітыка выклікала шмат пытанняў, якія да гэтага часу застаюцца без адказу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках