6 траўня 2024, панядзелак, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зваршчык у кілце бегаў па Гомелі з крыкам «Свабоду Шатландыі»

38
Зваршчык у кілце бегаў па Гомелі з крыкам «Свабоду Шатландыі»

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўзброенага мячом, лукам і маргенштэрнам зваршчыка аднаго з гомельскіх прадпрыемстваў.

Пра гэта піша «Савецкая Беларусь». Паводле інфармацыі газеты, зваршчык бегаў у раёне Сельмаш, узброіўшыся мячом, лукам і маргенштэрнам (тып сярэднявечнай зброі, якая ўяўляе сабой металічны шар з тоўстымі іголкамі, прымацаваны да ланцуга). З усімі гэтымі прыстасаваннямі мужчына нейкім чынам нападаў на аўтамабілі, а таксама палохаў дзяцей пытаннем: «Дзе замак ангельскага барона?»

Са слоў старэйшага памочніка пракурора Гомеля Кірыла Вышнякова, гамяльчук на працягу трох дзён ужываў алкаголь, а пасля гэтага з'еў нейкую «цукерку». Пад уздзеяннем рэчываў, якія ўтрымліваліся ў гэтай «цукерцы», ён уявіў сябе героем шатландскага эпасу.

На аўтамабілі ён нападаў, паколькі яны здаваліся яму чырвонымі і зялёнымі драконамі. Дзіцячы сад ён прыняў за крэпасць ангельскага лорда, якую ён павінен быў узяць, і наважыў уварвацца з тайнага ходу, каб заспець знянацку непрыяцеля. Менавіта таму аб'ектам атакі і стаў пажарны выхад. Праваахоўнікаў, якія прыбылі на месца здарэння, мужчына прыняў за імперскую варту.

«Шатландца» змясцілі ў СІЗА. Распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Хуліганства».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках