6 траўня 2024, панядзелак, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Егіпецкі суд распусціў партыю «Братоў-мусульман»

6
Егіпецкі суд распусціў партыю «Братоў-мусульман»

Суд у Егіпце прыняў пастанову аб роспуску Партыі свабоды і справядлівасці - палітычнага крыла руху «Браты-мусульмане».

Ісламісцкі рух быў забаронены ў Егіпце ў верасні 2013 года, але тады пастанова суда не датычылася звязанай з ім палітычнай партыі. Новая пастанова азначае, што цяпер рухаўцы не змогуць браць удзел у выбарах любога ўзроўню, паведамляе BBC.

Партыя свабоды і справядлівасці была ўтвораная «братамі-мусульманамі» вясной 2011 года пасля рэвалюцыі ў Егіпце.

Цяперашнія егіпецкія ўлады жорстка задушылі ісламісцкі рух пасля звяржэння ў ліпені мінулага года з прэзідэнцкай пасады Махамеда Мурсі, лідара гэтай партыі.

Сотні чальцоў гэтай арганізацыі былі забітыя, тысячы арыштаваныя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках