6 траўня 2024, панядзелак, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяброўства з калегамі робіць людзей шчаслівымі

5
Сяброўства з калегамі робіць людзей шчаслівымі

Амаль палова спецыялістаў, якія ўдзельнічалі ў апытанні сайта LinkedIn, адзначыла, што сяброўскія стасункі з калегамі павышаюць узровень шчасця.

Даследнікі апыталі 11500 чалавек, 46% з якіх былі ўпэўненыя: менавіта такое сяброўства ўпрыгожвае працоўныя будні, паведамляе Business Standard.

Экспэрт сайта LinkedIn Ніколь Уільямс адзначае, што стварэнне сяброўскай атмасферы ў офісе можа значна павысіць прадукцыйнасць супрацоўнікаў, піша meddaily.ru.

Амаль кожнага пятага (18%) сяброўства на працы прымушала спаборнічаць са сваімі таварышамі па офісу. 68% моладзі змаглі б ахвяраваць такім сяброўствам дзеля павышэння. Пры гэтым 62% людзей ва ўзросце ніколі так не зрабілі б. 50% моладзі меркавалі, што сяброўства ў офісе павышае рабочую матывацыю. 45% удзельнікаў ва ўзросце 55-65 гадоў меркавалі: сяброўства з калегамі ніяк не ўплывае на прадукцыйнасць працы.

51% прафесіяналаў у Інданэзіі адчуваў, што калегі разумеюць іх лепш, чым блізкія сябры. У Вялікай Брытаніі так думалі толькі 9%. У Індыі траціна людзей была ўпэўненая: сябры па працы здольныя іх лепш зразумець, чым сямейнікі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках