6 траўня 2024, панядзелак, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску адкрылі першы аўтакінатэатр

12

Кінасеансы пад адкрытым небам арганізавалі два маладыя жыхары горада.

У Віцебску з'явілася магчымасць паглядзець кіно на вялікім экране, не выходзячы з аўтамабіля - на аўтадроме на Маскоўскім праспекце адкрыўся аўтамабільны кінатэатр.

Кінасеансы пад адкрытым небам арганізавалі два маладыя хлопцы - Андрэй Лосеў і Віталь Касмачоў. З іх слоў аднаго з іх цікавяць аўтамабілі, а другога - кіно, таму яны наважылі сумясціць два гэтыя захапленні і паэкспэрыментаваць з аўтакінатэатрам, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Пакуль у хлопцаў невялікі экран памерам 5,5 на 3 метры і звычайны бытавы праектар. Праз гэта камфортна глядзець фільм можна з 10-15 аўтамабіляў. Гук перадаецца з дапамогай fm-трансмітара на частаце 90,2 МГц.

Цяпер аўтамабільны кінатэатр працуе па пятніцах і суботах. Першы кінасеанс у Віцебску адбыўся 1 жніўня, калі можна было паглядзець два фільмы: культавую драму Роберта Радрыгеса «Ад заходу да світання» і фільм жахаў «Муха» Дэвіда Кроненберга.

8 жніўня тут таксама дэманстравалі два фільмы: камедыю Тода Філіпса «Упрытык» і крымінальную драму «Альфа дог» Ніка Касаветыса. Са слоў арганізатараў, на першыя прагляды фільмаў прыязджала па 5-6 аўтамабіляў.

Андрэй і Віталь хочуць паглядзець, наколькі іх ідэя стварэння аўтакінатэатра апынецца запатрабаванай у Віцебску.

Калі новая забаўка спадабаецца віцебскім аўтамабілістам, то ў планах хлопцаў набыццё прафесійнага праектара і вялікага экрана, які дазволіць глядзець кіно адначасова большай колькасці аўто.

Навіны праекту і афішу можна давкдацца ў адмысловай супольнасці «Аўтакінатэатр DRIVER» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

У сапраўдны момант у Беларусі ёсць толькі два аўтамабільныя кінатэатры - у Менску і Берасці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках