6 траўня 2024, панядзелак, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілот збітага тэрарыстамі МіГ-29 цудам пазбег палону

17
Пілот збітага тэрарыстамі МіГ-29 цудам пазбег палону

Лётчык прайшоў 40 кіламетраў па падкантрольнай сепаратыстам тэрыторыі і вярнуўся ў вайсковую частку.

Пра гэта заявіў у суботу на брыфінгу спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, паведамляе "Укрінфарм".

"Яму прыйшлося некалькі дзён рухацца па тэрыторыі, якая часова кантралюецца тэрарыстамі, і пераадолець адлегласць прыблізна 40 кіламетраў. Высокі прафесіяналізм пілота, уменне арыентавацца на мясцовасці і выжываць у звышскладаных умовах, дапамаглі ўкраінскаму лётчыку дабрацца да базы сіл АТА жывым і цэлым", - адзначыў Лысенка.

7 жніўня каля Енакіева збілі знішчальнік МіГ-29. У той жа дзень сепаратысты заявілі, што ўзялі ў палон экіпаж збітага самалёта.

"Так, мы пацвярджаем знішчэнне самалёта. Пілотам атрымалася катапультавацца. Цяпер іх вязуць на допыт", - сказаў прадстаўнік сепаратыстаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках