6 траўня 2024, панядзелак, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманда БСДП перамагла ў «Кубку Свабоды»

2

У Менску 9 жніўня праходзіў 18-ы турнір у футболе «Кубак Свабоды» памяці беларускага палітыка Генадзя Карпенкі.

У гэтым годзе ў турніры бралі ўдзел 12 каманд. Паводле вынікаў лёсавання яны былі падзеленыя на чатыры групы. У першай згулялі каманды аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларусі рух», Партыі БНФ і тэлеканала «Белсат», другой - Аб'яднанай грамадзянскай партыі, руху «За Свабоду» і арганізацыі «Маладая Беларусь», трэцяй - Беларускай асацыяцыі журналістаў, газеты «Наша ніва» і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), чацвёртай - Беларускага Хельсінкскага камітэта, аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».

У фінале Беларуская сацыял-дэмакратычная партыі (Грамада) перамагла леташняга чэмпіёна - каманду БАЖ. Трэцяе месца заняў «Беларускі рух», піша БелаПАН.

«Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 года. Спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, і ў іх актыўна ўдзельнічаў Генадзь Карпенка. Пасля смерці палітыка турнір назвалі яго імем.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках