6 траўня 2024, панядзелак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябар Пуціна ў адказ на санкцыі падняў кошты на чырвоную рыбу

46
Сябар Пуціна ў адказ на санкцыі падняў кошты на чырвоную рыбу

«Расейская рыбная кампанія» ўзняла кошты на чырвоную рыбу.

Кошт астуджанага ласося пасля ўвядзення забароны на экспарт прадуктаў з краін Захаду ў Расею падскочыў у два разы. «На астуджаны ласось кошт павялічаны на 80-100% - да 550-600 рублёў за кілаграм», - адзначылі ў «Расейскай рыбнай кампаніі». «Расейская рыбная кампанія» - адзін з найбуйнейшых дыстрыб'ютараў астуджанай і свежамарожанай рыбы і морапрадуктаў у Расеі. «Расейскае мора» звязанае з мільярдэрам і набліжаным да Уладзіміра Пуціна алігархам Генадзем Цімчанкам, які раней пацярпеў ад санкцый з боку ЗША і Еўразвязу, піша «Крым. Рэаліі».

Да нядаўняга часу яму належала 30% у кампаніі «Расейскае мора». У ліпені гэтага года Цімчанка прадаў акцыі «Расейскага мора» свайму зяцю. Пасля ўвядзення эмбарга акцыі «Расейскага мора» на Маскоўскай біржы падвысіліся на 34,26%.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках