6 траўня 2024, панядзелак, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхавод аточаных у Данецку ваеўнікоў просіць аб замірэнні

126
Верхавод аточаных у Данецку ваеўнікоў просіць аб замірэнні

Сэпаратысты, якія кантралююць Данецк, гатовыя да спынення агню.

Пра гэта заявіў у суботу "прэм'ер-міністр" самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка. Заяву Захарчанкі, які змяніў на гэтай пасадзе расейца Аляксандра Барадая, транслявалі расейскія агенцтвы. Ён таксама пацвердзіў паведамленні аб атачэнні групоўкі сэпаратыстаў у Данецку і Горлаўцы.

"Мы гатовыя да спынення агню для недапушчэння разрастання маштабаў гуманітарнай катастрофы на Данбасе. Але пры працягу агрэсіі ўкраінскага войска наша народнае рушэнне будзе змагацца пры ўсякім стасунку сіл і ва ўсякіх варунках", - цытуе заяву Захарчанкі "Інтэрфакс".

Прэм'ер самаабвешчанага ўтварэння пацвердзіў, што з раніцы суботы Данецк апынуўся ў атачэнні.

Іншы верхавод ваеўнікоў - "дэпутат" Сяргей Каўтарадзэ - пацвердзіў "Інтэрфаксу", што сэпаратысты чакаюць ад улад Украіны пастановы аб спыненні баявых дзеянняў у зонах калідораў для паставак медыкаментаў і харчавання насельніцтву Данбаса. Разам з тым прадстаўнік ДНР заявіў, што горад здаваць ніхто не мерыцца, барацьба будзе весціся за кожны дом, а цяпер сэпаратысты актыўна будуюць бамбасховішчы. Каўтарадзэ сцвярджае, што яны могуць змясціць 450 тысяч чалавек.

Апошнімі днямі ў Данецку рэгулярна чутныя гукі гарматнай страляніны як у цэнтральных раёнах места, так і на яго паўднёвых і паўночна-заходніх ускраінах.

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках