25 красавiка 2024, Чацвер, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына будзе пастаўляць зброю ірацкім курдам

3
Нямеччына будзе пастаўляць зброю ірацкім курдам

Улады Нямеччыны ўслед за іншымі дзяржавамі прынялі пастанову пастаўляць зброю курдскім узброеным фарміраванням «пешмерга».

Яны ваююць на поўначы Ірака супраць баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава», паведамляе BBC.

Са слоў міністаркі абароны Нямеччыны Урсулы фон дэр Лайен, курды атрымаюць у ліку іншага вінтоўкі і супрацьтанкавыя сістэмы. Блізу 4 тысяч вайскоўцаў атрымаюць зброю да канца верасня, паведаміла яна.

Раней з падобнай ініцыятывай ужо выступілі ЗША, Італія, Францыя і Вялікабрытанія.

Крытыкі пастановы ўладаў Нямеччыны асцерагаюцца, што зброя можа апынуцца ў руках баевікоў-ісламістаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках