19 красавiка 2024, Пятніца, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння выраслі тарыфы на газ і электраэнергію

12
Сёння выраслі тарыфы на газ і электраэнергію

Кошты на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва павялічаныя ў сярэднім на 9,8%.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 жніўня 2014 №834.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з Br82 тыс 20 за 1 Гкал павялічаны да Br90 тыс 58.

Кошт аднаго кубаметру прыроднага газу ў ацяпляльны перыяд пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў павышаецца з Br530,3 да Br 582,2, звадкаваны газ даражэе з Br8 215,9 да Br9 021 за куб. м.

Аднаставачны тарыф на электрычную энергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі з 1 верасня, згодна з пастановай вырасце з Br633,9 да Br696 за 1 кВт/гадз. Дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах павялічыцца: з Br443,7 да Br487,1 за 1 кВт/гадз (перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00); з Br1 267,8 да Br1 392 за 1 кВт/гадз (перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00).

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 1 верасня 2014 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках