29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Для выратавання клімату трэба есці менш мяса

14
Навукоўцы: Для выратавання клімату трэба есці менш мяса

Брытанскія навукоўцы выявілі ўзаемасувязь паміж выкідамі парніковых газаў у атмасферу Зямлі і спажываннем чалавецтвам мяса і малочных прадуктаў.

Даследнікі з універсітэтаў Кембрыджа і Абэрдзіна прагназуюць, што эмісія парніковых газаў у выніку вытворчасці прадуктаў харчавання да 2050 года вырасце на 80 адсоткаў, а гэта азначае, што дамагчыся зададзеных параметраў у зніжэнні аб'ёму вуглякіслага газу, які трапляе ў атмасферу будзе немагчыма, паведамляе BBC.

Падобную тэндэнцыю, на думку навукоўцаў, можна прадухіліць, калі ў краінах, якія развіваюцца палепшыць сельгасвытворчасць, менш прадуктаў будзе выкідвацца, а людзі ў цэлым стануць есці менш мяса.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Nature Climate Change.

Між тым, нядаўнія даследаванні амерыканскіх навукоўцаў паказваюць, што «паўза» ў глабальным пацяпленні, якая працягваецца з 1998 года, можа зацягнуцца яшчэ як мінімум на дзесяць гадоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках