25 красавiка 2024, Чацвер, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХК «Нёман» упершыню перамог у Кубку Беларусі

ХК «Нёман» упершыню перамог у Кубку Беларусі

У фінале турніру, які носіць імя Руслана Салея, гарадзенцы ўпэўнена падолелі сталічнае «Юнацтва» - 5: 0.

Перамога ў Кубку стала своеасаблівым адказам усім скептыкам, якія прадракалі «Нёману», чэмпіёну мінулага сезону, адступленне з лідэрскіх пазіцый у беларускім хакеі. Маўляў, каманду пакінулі дасведчаныя хакеісты, а ў трэнерскага штаба не хапае досведу.

Усяго два месяцы спатрэбілася новаму галоўнаму трэнеру «Нёмана» Айгарсу Цыпрусу для заваёвы першага вялікага трафея. Прыняўшы каманду ў пачатку ліпеня, ён у апошні дзень лета прынёс для Гародні першую ў гісторыі «Нёмана» перамогу ў Кубку Беларусі.

Для перамогі гарадзенцы не прыкладалі звышнамаганняў, перамогшы ўпэўнена і, можна сказаць, на класе. Лёс матчу развязалі два выбуховыя адрэзкі ў першым і другім перыядах. Як піша «Гарадзенская праўда», у дэбютнай траціны гульні дубль за 15 секунд аформіў Сяргей Мікульчык. У другім перыядзе справу да разгрому давялі Ушакоў і Капылец, што цягам хвіліны змянілі лік на табло з 2:0 на 4:0. Кропку ў канцоўцы другой дваццаціхвілінкі паставіў Сцяпанаў - 5: 0!

Як вынікае адысці ад такога накдаўна «Юнацтва» не змагло да канца матчу, хоць у трэцім перыядзе візуальна валодала перавагай. Але «Нёман» стрымана сыграў на ўтрыманне рахунку і дапамог свайму галкіперу Максіму Саманькову назапасіцца «сухаром».

У выніку з адсоткам адбітых кідкоў 96,8 і прапусціўшы 3 шайбы ў 4 матчах Саманькоў узначаліў рэйтынг галкіпераў Кубка Руслана Салея.

Менчукам ж ня дапамагло і вяртанне ў склад форвардаў Паўла Развадоўскага і Арцёма Волкава, з-за якіх у "Юнацтва" разгарнулася інфармацыйная вайна з менскім «Дынама».

Зрэшты, на святкаванне трыумфальнай перамогі ў нашай каманды не так шмат часу. Ужо 4 верасня стартуе чарговы чэмпіянат краіны, у якім «Нёману» трэба будзе абараняць званне чэмпіёна. У матчы-адкрыцці чэмпіянату ў Гародні згуляюць фіналісты мінулага сезону «Нёман» і «Юнацтва».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках