25 красавiка 2024, Чацвер, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам у аварыю трапіў Boxter, які ехаў у калоне з дзесяці Porsche

11

У суботу на слуцкай трасе недалёка ад Самахвалавічаў па дарозе ў бок сталіцы адбылася аварыя з удзелам Porsche Boxter.

Пра гэта паведамілі onliner.by прадстаўнікі дылера. У Беларусь прыбылі 10 мадэляў прэміяльнай маркі. Быў арганізаваны тэст-драйв у калоне. Адзін з аўтамабіляў, якім кіравала дзяўчына, у выніку разбілі. Суперкар быў застрахаваны, таму кіроўца не абавязаны сплачваць шкоду.

Як пішуць відавочцы, Porsche з нямецкімі нумарамі рухаўся з высокай хуткасцю ў крайняй левай паласе, калі перад ім без уключэння «паваротніка» перабудавалася Mazda. «Пасля няўдалага кантакту магчыма з фурай аўтамабіль раскруціла на 180 градусаў і ён па дыяганалі наляцеў на правы адбойнік», - піша MASTER.

«Porsche Boxster ехаў у бок Менска ў трэцім шэрагу ў калоне з 10 аўто, - больш дэталёва апісаў сітуацыю boom82. -

Паводле інфармацыі прадстаўнікоў Porsche, на шчасце, ніхто не пацярпеў, адказнасць за разбор ДТЗ і наступствы аварыі ўзяў на сябе дылер, калона прадоўжыла рух. На наступны дзень адбыўся тэст-драйв для журналістаў. Мерапрыемствы дылера не сарваліся. Бліжэйшым часам дзевяць застаўшыхся аўто адправяцца ў краіны ўсходняй Еўропы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках