5 траўня 2024, Нядзеля, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі завод атрымаў €10 мільёнаў ад ЕБРР

7
Менскі завод атрымаў €10 мільёнаў ад ЕБРР

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) выдзеліў крэдыт тэрмінам на сем гадоў ЗАТ «Мінскі завод безалкагольных напояў».

Сродкі павінны пайсці на мадэрнізацыю абсталявання, абнаўленне аўтапарка і рэструктурызацыю існай пазыкі, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ЕБРР.

«Пазыка ў 10 млн еўра не толькі прафінансуе інвестыцыйную праграму завода, але таксама будзе спрыяць усталяванню новых нормаў карпаратыўнага кіравання і дзелавых паводзінаў у Беларусі», - адзначаюць у банку.

Падчас перамоў аб выдзяленні крэдыту, якія закончыліся падпісаннем адпаведнага пагаднення, прадстаўнікі завода заявілі пра намер перайсці ад мясцовых да міжнародных стандартаў аўдыту і ўжо нанялі адную з вядучых міжнародных аўдытарскіх фірмаў для падрыхтоўкі патрэбнай дакументацыі, паведамляе прэс-служба.

Мінскі завод безалкагольных напояў быў створаны ў 1966 годзе. У 1995 годзе стаў закрытым акцыянерным таварыствам. На заводзе працуе больш за 700 чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках