19 красавiка 2024, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка не будзе ўводзіць ваеннае становішча

59
Парашэнка не будзе ўводзіць ваеннае становішча

На сустрэчы прэзідэнта Украіны з лідэрамі фракцый Вярхоўнай Рады было пастаноўлена не ўводзіць ваеннае становішча.

Пра гэта перадае "5 канал".

У той жа час лідэр фракцыі ВА "Свабода" Алег Цягнібок пасля нарады лідэраў парламенцкіх фракцый і груп з прэзідэнтам Украіны сказаў, што Парашэнка ўсё ж абдумвае ўвядзенне ваеннага становішча.

"Я чарговым разам спытаўся ў прэзідэнта, у чым затрымка што да ўвядзення ваеннага становішча, улічваючы тое, што ўжо ўсе прызнаюць, што ў нас сёння ніякая не антытэрарыстычная аперацыя, а рэальна адкрыта вядзецца вайна з РФ... прэзідэнт адказаў, што ён абдумвае магчымасць унясення ў парламент пытання аб патрэбе ўвядзення ваеннага становішча ва Украіне", - цытуе словы Цягнібока УНІАН.

Раней Лідэр фракцыі "Батьківщина" Сяргей Собалеў заяўляў, што на сустрэчы лідэраў парламенцкіх фракцый з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам 1 верасня будзе абмяркоўвацца пытанне магчымасці ўвядзення ваеннага становішча ў Луганскай і Данецкай абласцях.

28 жніўня ў Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны выступілі супраць увядзення ваеннага становішча. "Ваеннае становішча на руку расейскаму агрэсару. Ваенная краіна не мае магчымасці атрымліваць усялякую дапамогу", - заявіў першы намеснік кіраўніка АПУ Генадзій Зубко.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках