2 траўня 2024, Чацвер, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты абстрэльваюць аэрапорт Данецка

6
Акупанты абстрэльваюць аэрапорт Данецка

Украінскія войскі ўмацоўваюць абарону, адбіваюць напады і абясшкоджваюць дыверсійныя групы ваеўнікоў і расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта піша кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дмытро Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук". Паводле ягоных слоў, сітуацыя ў зоне АТА застаецца складанай.

"Расейска-тэрарыстычныя войскі далей груба парушаюць умовы рэжыму спынення агню, абстрэльваючы пазіцыі ўкраінскіх войскаў", - напісаў ён. У прыватнасці, за ноч тройчы былі абстраляныя пазіцыі ўкраінскіх войскаў на тэрыторыі аэрапорта ў Данецку. Абстрэл праводзіўся з мінамётаў.

Акрамя таго, з "Граду" ваеўнікі абстралялі пазіцыі вайскоўцаў паблізу селішча Верхняя Крынка. Абстрэл вёўся таксама з боку горада Харцызск. З мінамётаў абстраляны блок-пост блізу населенага пункта Малаарлоўка. З рулевай артылерыі абстраляны апорны пункт у раёне населенага пункта Краснагораўка.

Нагадаем, 5 верасня ў Менску трохстаронняя кантактная група падпісала пратакол аб спыненні агню на ўсходзе Украіны. Пётр Парашэнка аддаў загад аб спыненні агню на Данбасе з 18.00. Сілы АТА выканалі гэты загад.

Дакумэнт уночы 7 верасня быў абнародаваны на сайце АБСЕ. У пратаколе з 12 пунктаў гаворыцца, што стораны неадкладна павінны спыніць агонь у дзвюхстароннім парадку і забяспечыць маніторынг і верыфікацыю з боку АБСЕ рэжыму неўжывання зброі. Таксама стораны абавязаліся "вывесці незаконныя ўзброеныя фармаванні, а таксама ваеўнікоў і наймітаў з тэрыторыі Украіны" і неадкладна вызваліць усіх закладнікаў і незаконна ўтрымліваных асоб.

Фота: AP

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках