2 траўня 2024, Чацвер, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША адзначаюць гадавіну тэрактаў 11 верасня

4
У ЗША адзначаюць гадавіну тэрактаў 11 верасня

У знак памяці пра амаль тры тысячы ахвяраў гэтага тэракту ў ЗША сёння адзначаецца Дзень патрыёта.

У чацвер у ЗША адзначаецца гадавіна тэрарыстычных актаў 11 верасня 2001, калі смяротнікі вымусілі пілотаў змяніць курс самалётаў і накіравалі іх на хмарачосы Сусветнага гандлёвага цэнтра на Манхэтэне ў Нью-Ёрку і на будынак Пентагона ў штаце Вірджынія.

У знак памяці пра амаль тры тысячы ахвяраў гэтага тэракту ў ЗША адзначаецца Дзень патрыёта, які таксама называецца Нацыянальным днём службы і памяці. У гэтай сувязі сцягі над усімі дзяржаўнымі ўстановамі ЗША будуць прыспушчаныя, паведамляе «Радио Азаттык».

Прэзідэнт ЗША Барак Абама прапанаваў усім губернатарам амерыканскіх штатаў узяць удзел у мемарыяльных цырымоніях з нагоды гадавіны. А 8 гадзіне 46 хвілін 11 верасня 2014 у ЗША будзе абвешчана хвіліна маўчання. «Амерыка ніколі не забудзе вераснёвую трагедыю, якая ўзрушыла нашу дзяржаву 13 гадоў таму», - гаворыцца ў прэзідэнцкай пракламацыі, распаўсюджанай Белым домам у сераду.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках